Я рыхтуюся да школы. Развіваю матэматычныя здольнасці
Description
Сёння ўсім зразумела, што адукацыя – гэта шлях да поспеху. Таму чым раней ваша дзіця пачне авалодваць неабходнымі ведамі, тым лепей. Узрост ад 3 да 6 гадоў – найлепшы час для засвойвання новага. У гэтым вашаму маленькаму дапаможа наша серыя кніг, прызначаная для дапамогі ў падрыхтоўцы да школы. Кожнае выданне ўяўляе сабою зборнік практыкаванняў, скіраваных на развіццё ў будучага школьніка розных карысных якасцяў і ўменняў. Усе заданні прыведзеныя ад простага да складанага і выкладзеныя захапляльна, у форме своеасаблівай гульні, што значна спросціць заняткі. А яркія ілюстрацыі абавязкова прыцягнуць і будуць доўгі час утрымліваць увагу дзіцяці. Змешчаныя напрыканцы кнігі адмысловыя тэсты дазволяць ацаніць якасць засваення навучальнага матэрыялу і замацаваць атрыманыя веды.
Technical Details
| age: | 0 |
| author: | Александра Струк |
| genres_list: | 6105,6481,16345,21075,41205,44305,99195,197868 |
| ISBN: | 978-985-18-4215-1 |
| lang: | be |
| litres_isbn: | 978-5-04-268162-2 |
| publisher: | ХАРВЕСТ |
| series: | Самая патрэбная кніга малыша ад 3 да 6 гадоў |
| Type: | book |
| year: | 2017 |
| Форматы: |
Price history chart & currency exchange rate
